IPC-GROUP
 
rus   rus
ГалоўнаяМіжнародныя каардынатыПошукМапа сайтуВерсія для друкуblr   blr
eng   eng

Кампанія IPC

Галоўная : Кампанія IPC : Гісторыя

Гісторыя

Заснаваная ў1992 годзе пад назвай ААТ імя Аляксандра Палкіна, на сёння кампанія IPC з’яўляецца адным з лідэраў у вобласці прамысловай антыкаразійнай абароны. Кампанія ганарыцца сваёй гісторыяй, абапіраецца на назапашаны досвед тэхнічнага наватарства і ўласныя комплексныя федэральныя рэсурсы.

Вытокі

Пачаўшы сваю дзейнасць у 1992 годзе з выканання работ па антыкаразійнай абароне ў рамонце суднаў і суднабудаўніцтве на заводах у Літве, Латвіі, Эстоніі і Фінляндзіі, у далейшым кампанія IPC пачала пашыраць сваю прысутнасць у іншых галінах прамысловасці. З 1992 года IPC пачынае выконваць работы на аб’ектах цеплаэнэргетыкі ў Расіі, Рэспубліцы Беларусь, Украіне і Польшчы. З 1996 года пачынае выконваць работы на аб’ектах нафтагазавай прамысловасці Расіі і Літвы, буйнешымі сярод якіх сталі рэзервуарны парк тэрміналу KlaipedosNafta (1998), рэзервуарны парк, барагавыя будынкі, насосныя станцыі і тэхналагічныя трубаправоды Каспійскага Трубаправоднага Кансорцыума (КТК) (2001-2002), нафтабаза “Грушавая” (2002, 2007), Саснагорскі ГПЗ (2004-2005), рэзервуарны парк галоўнай нафтаперакачвальнай станцыі ВСТА “Тайшэт” (2007). Прыход у нафтагазавую прамысловасць супаў з ростам запатрабаванасці палуг антыкаразійнай абароны ў Расіі. Вельмі хутка кампанія IPC набыла вядомасць на рынку дзякуючы высокапрафесійнай арганізацыі тэхналагічнага працэсу, няўхільнаму трыманню тэрмінаў выканання работ па антыкаразійнай абароне і гарантыйных абавязкаў пры правядзенні работ па антыкаразійнай абароне надземных рэзервуараў захавання нафты і нафтапрадуктаў, тэхналагічных і іншых будынкаў з ліставай сталі.

Мы выконвалі работы ў 7 часавых паясах ад 20 да 100 мерыдыянаў. Уменне выконваць работы ў любой кропцы Расійскай Федэрацыі, прыцягваючы для гэтага аб’яднаный рэсурсы, было і застаецца адрознівальнай асаблівасцю IPC.

Наватарская дзейнасць

У ходзе развіцця наша кампанія выконвала шмат наватарскіх для Расіі і найблізкіх краін работ і зрабіла свой унёсак у развіццё рынку антыкаразійнай абароны.
Мы першымі ў Расіі здзейснілі абарону 100.000 м3 нафтавых рэзервуараў.

Першымі ў Расіі мы прымянілі сучасныя тэхналогіі афарбоўкі вадаводаў усярэдзіне наўзамен шырока прымяняемай цэментава-пяшчанай ізаляцыі.

Першымі ў Расіі, сумесна з ЦНДІ Марскога Флота, мы адпрацавалі тэхналогію рамонта суднаў у рэйсах (без пастаноўкі ў док).

Першымі ў Расіі, сумесна з ЦНДІ Марскога Флота, падрыхтавалі і правялі незалежныя іспыты прадукцыі 26 буйнейшых сусветных вытворцаў лакафарбавальных матэрыялаў, такіх як Хэмпэль, Ётун, Амерон, Інтэрнэйшынал і інш.

Першымі ў Расіі зрабілі хімічную ачыстку унутраных паверхняў контураў тэхналагічных асабліва чыстых трубаправодаў малога дыяметру ад ½ да 12 дзюймаў без пасівацыі з наступнай азотнай кансервацыяй.

Міжнароднае супрацоўніцтва

Няўхільнае трыманне тэхналогіі, тэрмінаў выканання работ і высокая культура вытворчасці забяспечыла нашай кампаніі запатрабаванасць на рынку, у тым ліку, з боку замежных заказчыкаў і інжынерынгавых кампаній, працуючых на тэрыторыі Расіі і блізкага замежжа. Мы эфектыўна працавалі і маем станоўчыя рэферэнцыі ад такіх сусветных лідэраў будаўнічай індустрыі, як Chicago Bridge&Iron, Fluor Daniel, Bouygues Offshore, SCO, ShkodaJS, Renault, Geico, Comau, GBTMbh. Маем шчыльныя партнёрскія адносіны з вядучымі сусветнымі вытворцамі матэрыялаў і абсталявання.

Новая кампанія IPC

Сваю сённяшнюю назву IndustrialProtectiveCoatingsкампанія IPC атрымала ў 2001 годзе. З тых часоў кампанія IPC зрабіла некалькі набыццяў, якія дазволілі значна пашырыць аб’ём паслуг, што прадстаўляе кампанія. Сёння IPC уяўляе сабой цалкам інтэграваную кампанію, што выконвае ўвесь спектр паслуг у вобласці прамысловай антыкаразійнай абароны буйнамаштабных тэхналагічных аб’ектаў.

Нягледзячы на пашырэнне арсеналу нашых тэхнічных магчымасцяў, мы як і раней спецыялізуемся на выкананні праектаў на ўмовах фіксаванага кошту, выконваем амаль усе работы па антыкаразійнай абароне ўласнымі сіламі, і, як і раней, надзяляем вялікую ўвагу тэхніцы бяспекі, якасці, надзейнасці і эфектыўнасці.